НАРАДЖЭННЕ БАБАЛОН

 

Джон Увайтсайд Парсанс
1914 -1952 e. v.

***

Што за грукат паміж зораў,
якія дагэтуль ззялі?
Што за зморшчыны болю і гневу
на несмяротным чале?

Чаму Бога твар стаў шэрым,
анёлы чаму збялелі?
І што за зорка парвала ноч,
увабраўшыся чырвоным колерам?

Што гэта за прыгажуня
так ярка палае насуперак золаку?
Набыўшы цела прыйшла яна,
каб троны ўлады аддаці суду.

Хавайцеся каралі, бо бачны ваш скон
у нараджэнні БАБАЛОН.

***

Я блукаў тры жахлівыя ночы
па залях, дзе роспачы ўжо няма,
Я аддаў і існасць, і слёзы, і пот,
і крывю, каб мяне прыняла яна.

Распрасцёршы любоў сваё сэрца разбіў
і крывёю напоўніў ёй кубак.
І ільецца яна з месца скрухі
каб братэрства запоўніць.

Гарады задрыжалі ад выгукаў сталі
там, дзе меч вайны вынялі.
Спявайце: прыйшлі святыя нашых дзён
пры нараджэнні БАБАЛОН.

***

Цяпер Бог звярнуўся да сваёй кнігі суду
і ўбачыў сваё імя там.
Мілота Бога і віна
прачытаныя ім як грэх.

Яго праклятыя святары схапілі покрыва
і выпэцкалі яго ільняное адзенне.
Яго ахвяры караскаліся з яго разбуранага пекла
каб сцягнуць яго царства ўніз.

О святары і каралі,
вы стомленыя і без надзеі.
Убачце пунсовую зорку,
што ззяе падобна крыві.

У той час як гукі трубаў і зоркі весяляцца
з нараджэння БАБАЛОН.

***

БАБАЛОН прыхавала красу сваю
ў адзіноце нябёсаў апоўначы,
Уратаваць каб ад зорнай уроды сваёй
нашы кволыя і слабыя вочы.

У адзенне граху яна апранулася,
аддала сваё сэрца свінням.
І ў любові сваёй яна рыхтавалася
да святога віна несмяротнасці.

Але вось раскалолася цемра наўсцяж
і адзенне граху разарвалася,
і аголеная яна стаіць — падобна жахліваму клінку
і полымю, і велічнай песне.

У ззяньні плоці смяротнай аголена
ў нараджэнні сваім БАБАЛОН.

***

Цнатлівай нанова яна нарадзілася,
смяротнай, нягледзячы на свой стан.
Для смерці і болю абдымкі адкрыла
і кінула выклік кона судам.

Хоць смерць і пекла стаяць за спіною,
вочы поўняцца светам жыцця.
Яе сэрца жадае смяротнага бою,
у вышыню ўздымае меч яна.

Яе голас, падобны суднаму гласу,
разбурыць будынак хлусні,
Хоць высокія сцены і камень моцны,
і ўлада пекла стагоддзі была.

Спадуць кайданы і разбураць варотаў будан
пры нараджэнні БАБАЛОН.

***

Яе вусны — спакуса, а грудзі — прываба,
сцёгны ж пажады поўныя,
І магутнасць яе, нібы сіла таго,
хто жаданнем яе ахоплены.

У пералюбе святым,
у цалунках сваіх,
Свет растраціць
у вечнай пажадзе.

Дык кахайце і смейцеся,
Божы гнеў пад адхон!
Няма больш мары аб пекле,
няма больш мары аб нянавісці
ў нараджэнні БАБАЛОН.


© Пераклад — IChS, 2005.