НЯБЁСЫ: У НАКІРУНКУ ДА БАБАЛОН

“Браты А. А. – Жанчыны” – Алістэр Кроўлі, Кніга Хлусні.

ЗАЎВАГІ ПРА ГЭНДЭР І СЭКСУАЛЬНАСЦЬ

Нягледзячы на тое, што тэрміны Барвовая Жанчына і Бабалон традыцыйна звязваюцца з патокамі, якія накіраваныя выключна на біялагічных жанчынаў, я не знаходжу неабвержных прычынаў, чаму гэта павінна быць так, і мяркую, што ў наш час псіхічнай і духоўнай эвалюцыі мы толькі абмежаваныя у тых энэргіях, якія здольны выкарыстаць ва ўласным вопыце, даследваннях і рэалізацыі, усё ў нашай здольнасці ўяўлення. Таму я прыклала ўсе намаганні, каб выказаць наступныя ідэі ў гендэрна-нейтральных тэрмінах. Я адчувала некаторыя праблемы ў гэтых разважаннях, аднак яны абмежаваны толькі маім ўласным уяўленнем і не абмежаваны чалавечай душой, якая шукае сама сябе. Я спадзяюся, што ўсе чытачы, незалежна ад пола, адшукаюць тут натхненне для свайго ўласнага творчага шляху.

ШЛЯХ
Ісці па шляху БАБАЛОН азначае дазваляць прымаць сваё ўласнае існаванне як чыстае адчуванне са спыненнем рацыянальных каштоўнасцей задавальнення – граху, добрага-дрэннага, прывабнага-агіднага, якія звычайна абмяжоўваюць і вызначаюць наш штодзённы чалавечы вопыт. Ісці па шляху БАБАЛОН – гэта азначае дазволіць самаму сабе поўную саступку пачуццю задавальнення і жадання ў сутыкненні з усімі праявамі існавання, без боязі распада “I”. Ісці па шляху БАБАЛОН – гэта азначае дазволіць самаму сабе свабоду першапачатковага захаплення ў межах іншых, у межах самаго сябе.

Сярод пяці твараў багіні – Цнатлівіца-Німфа-Маці-Ваярка-Старая – Бабалон – гэта Ваяр. Бабалон – гэта індывідуальная моц, яна адчынена, ведае і знаходзіцца ў прамым кантакце са сваёй магічнай сэксуальнасцю, яшчэ не вызначанай нічым індывідуальным, толькі яе ўласная Воля да спасціжэння існавання. Яна/ён гэта індывідуальная здольнасць да знаходжання ў боскім патоке татальнай не абмежаванай ніякімі ўмовамі любові сусвета да ўсіх рэчаў у стварэнні – незалежна ад іх прыгажосці альбо пачварнасці, якую можна ўспрымаць, прыцягальнасці альбо агідлівасці, полу альбо ўзросту, альбо персанальных эмацыйных рэакцый. Галоўнае – упэўненасць у самім сабе і ў сваёй магічнай сіле; той, хто ідзе па шляху БАБЛОН абсалютна вольны саступаць сваім жаданням – жаданні іншых добрыя настолькі, насколькі і яго ўласныя, яны захоўваюць яго уласную персанальную інтэграванасць, незалежнасць і сілу.

Здольнасць адкрыць сваё моцнае пачуццё да ўсведамлення экзістэнцыі як чыстае адчуванне. Бабалон – тантрычны адэпт з усімі магутнасцямі, якія магчыма мець на ўвазе. Бабалон функцыянуе як скраер, як псіхічны медыум, як голас прарока, у казанні яго ўласных снабачанняў рэальнасці, і не толькі гэта. Як Ваяр той, хто ідзе па шляху Бабалон і працуе на пазітыўную трансфармацыю культуры і соцыума. Яна – у ролі лідэра Феміннага Голасу, яна выкарыстоўвае давагу, волю, творчую актыўнасць і любоў перад усім Ваяра.

ТЭХНІКІ ДЛЯ СУТЫКНЕННЯ З ІНШЫМІ, ТЭХНІКІ ДЛЯ СУТЫКНЕННЯ З САМІМ САБОЮ

• “Вазьмі тое, што яны даюць”. У кожнай выпадковай сустрэчы вашага паўсядзённага жыцця, бярыце тое, што іншыя даюць вам. Калі яны злыя, прыміце гэта. Калі яны у журбе, бярыце гэта ў сваё свядомае. Калі яны сэксуальна ўзбуджаны на вас, пусціце гэта ў вашае энэргетычнае поле, як і раней. Не мае значэння якія персанальныя рэакцыі павінны быць нармальнымі: ці то боязь прыцягнення, туга, агіда, прымайце індывідуальнасць перад вамі без асуджэння. Бярыце іх энэргіі ў самаго сябе праз лёгкія дотыкі да іх плячэй, вазьміце іх рукі ў свае, дазвольце эсэнцыі бегчы праз іх вочы ў вашы. Выпраменьвайце ім назад любоў і прыняцце. Калі вы практыкуеце гэта, то нічога не рабіце з вашымі “персанальнымі” рэакцыямі, але гэта канал Бабалон, паколькі ён/яна дакранаецца да чалавечай сферы.

• Уздым па-над. Уяўляйце, што займаецесь сэксам з усімі, спакуслівы чалавек альбо не, стары альбо малады, незважаючы на пол і сэксуальныя традыцыйныя табу. Працягвайце гэтую практыку пакуль вы не здолееце ўявіць чалавека без узбуджэння, агіды, пачуцця віны, сораму альбо страху. Усе гэтыя эмоцыі павінны згубіць сваю ўладу над вамі, вы павінны развіць дабразычлівасць і цярплівасць да іншых, бо адрозненні – гэта тое, што мы больш за ўсё любім у саміх сабе, таму што гэта найбольш нам прыдатна. .

• “Расчыненне межаў эга ў момант пацалунку”. У гэты невыказны момант межы паміж намі і іншым размываюцца. Прыцягніце гэты момант да стану, калі вы адчуеце радасць і адчуванні, якія ідуць праз вас, але іншыя чым вы самі. Цалуйце расліну. Цалуйце неадушаўлёны аб’ект, такі як камень, машына, аловак, ваша атмэ. Цалуйце жывёлу. Цалуйце іншае чалавечае існаванне. У гэтым дзеянні вы ўводзіце сябе ў знешняе існаванне і вучыце што-небудзь з іншага існавання. Але будзьце абачлівымі, таму што іншы таксама можа ўзяць частку вас.

• Люстэрка: памяняцца месцамі. Выкарыстоўвайце сваё ўяўленне, узірайцеся ў вочы іншай персоны, пакуль вы не адчуеце, “што глядзіце на сябе вачыма персоны як на іншага”. Гэта павінна быць вельмі інтэнсіўным, нават трывожным для абодвух удзельнікаў. Калі гэта выканана паспяхова, успышка аб’яднання з іншым далучае да чыстага патока ўніверсальнай любові, падтрымлівае сувязь і ідэнтэфікацыю з ім, як і ўся любоў, гэта аб’яднанне з тым, што вы жадаеце, вы можаце па ўласнаму жаданню ўпітаць гэты аб’ект у сябе самога.

Для адважных: зрабіце гэта з кім-небудзь, каго вы не любіце, альбо з тым, на каго вы вельмі скардзіцеся.

• Люстэрка, люстэрка. Узірайцеся ў сваё адлюстраванне ў люстэрку да таго часу, пакуль яно не стане добра знаёмым для вас, пакуль твар не адчуе, што вы ёсць адлюстраваннем таго, хто па другі бок люстэрка. Выпраменьвай дабразычлівасцьцю да таго, іншага ў люстэрку, давай сваё прыняцце, дазволь сваёй любові бегчы да яго і вяртацца да вас адлюстраваннай нанова.

• “Магічная Манагамія”. Калі мы шукаем музу для таго, каб учыніць саюз з ёй, мы сутыкаемся з праблемай: муза знаходзіцца ў нас, але не ў іншым. Таму ні адзін індывідум не можа нам даць што-небудзь тое, чым бы мы ўжо самі не валодалі. Тым не меньш, мы можам знайсці першую іскру ў новым(ай) каханым(ай), які(ая) запальвае няўлоўнае натхненне, якое мы шукаем – хаця б часова. Аднак, калі вы праяўляеце ўпартасць у тантрычнай практыцы з адным дадзеным партнёрам, гэта – паглыбленне магутнасці, як паступовае спадзенне масак. Замест таго, каб ператварацца ў знаёмых і сумных, ёсць кропка, калі каханкі робяцца містычнымі, ІНШЫМ – і гэта ёсць трансцэндэнты канал творчай магічнай магутнасці.

МАГІЯ АРГАЗМА

Аргазм – энэргія. Вольныя рытмічныя рухі цела і дыхання ствараюць энэргетычны паттэрн, які ўключае ў сябе глыбокія першапачатковыя водгукі ў целе і псіхіцы. У момант аргазму пачуцці персанальнага пашыраюць свае межы, зліваюцца з жыццёвымі патокамі сусвету, розум і цела ўзбуджаюцца падчас аргазму тысячамі маленькіх шпілек энэргіі, што танчыць, і святла. Аргазм стварае вароты ў іншые вымярэнні. Там, дзе звычайная персона губляе свядомае я і падае шчаслівае спаць, тантрычны адэпт сядлае паток аргазмічных выстралаў у астральныя сусветы, дзе ён/яна атрымлівае доступ да стварэння рэальнасцей, дзе магутнасці жадання дастаткова для таго, каб стварыць іх.

• Подых Аргазму.

У вашым храме альбо ў асьвечанай комнаце ўсталюйце рытм дыхання. Візуалізуйце жыццёвыя сілы вакол вас як брыльянты кропак святла, якое танчыць. Удыхайце гэтае святло ў вашае цела, дазвольце сабе адчуваць навокал акеан энэргіі, якая вібруе і ў якой вы пастаянна плаваеце, і адкуль вы бярэце ўласнае быццё. Калі ваш рытм дыхання усталюецца, вы пычынаеце паглыбляцца ў медытатыўны стан, вашае свядомае супакойваецца, робіцца празрыстым і чыстым. Правядзіце кожную з наступных практык пакуль не атрымаеце выразныя спецыфічныя фізічныя адчуванні, якія будуць вызначаць поспех:

• Уявіце, што вы дыхаеце, але не праз нос альбо рот, але праз косткі вашых ног, праз косткі вашых рук.

• Удыхайце праз макушку вашага чэрапу, працягвайце пакуль ваш розум не павялічыцца, адкрыўшы сябе сусвету.

• Удыхайце праз поры вашай скуры, пакуль вашае цела не будзе адчувацца ачышчаным, напоўненым жыццём і адкрытым для пачуццяў.

• Дыхайце праз аснову спіны да макушкі вашага чэрапу. Выдыхайце энергію назад уніз праз вашу аснову спіны, вышае цела напаўняецца энергіяй і святлом, калі вы дыхаеце энергіяй ўздоўж вашае спіны.

• Дыхайце энергіяў праз вяршыню вашае галавы, тады навокал вашага цела з’яўляецца блакітны брыльяант вашай абарончай аўры, які павялічваецца ў яскравае блакітнае кола, якое ачольвае вас і вашае асвечанае месца, кола робіцца больш бліскучым, больш жывым з кожным подыхам.

• Дыхайце праз сем жыццёвых цэнтраў – чакры—праз кожную па чарзе і абуджайце іх, каб яны ззялі жывым святлом.

• Аргазм Цела: Тантрычнае практыкаванне Дрэва Ночы. У яднанні з Анёлам вашага Вышэйшага Я давядзіце сябе да аргазму, без боязі, без пачуцця віны. Запішыце вашыя бачанні.

• Аргазм праз аснову спіны – Малхут. Тут вы атрымаеце вопыт магутнасці абмена тантрычнымі энергіямі, магутнасць дыстыляваць эліксір трансфармацыі як змяшэнне сэксуальнай энергіі каўлы, якая выдзяляецца з цела, і Срэбнага Дажджу Нуіт, які ільецца з зораў.

• Аргазм праз цэнтар пад пупком – Вузел Брахмы. Тут вы далучаецеся да персанальнай магутнасці, атрымліваеце воты энэргіі-Цы, нібы шчупальцы святла, якія разыходзяцца коламі, працягваюцца да аб’ектаў увагі і жадання. Мы можам “убачыць” саміх сябе і іншых людзей як яйкі, якія яскрава асветленыя, або спалучаныя кропкі святла, вір пачуццёвасці, які пульсуе ў згодзе з рытмам жыцця.

• Аргазм праз пупок – Есод. Тут вы атрымліваеце вопыт магутнасці чароўнасці і прывабнасці, уяўлення распаленага жаданнем, магутнасці стварэння ілюзіяў, стварэння свайго ўласнага сусвету – ці то нябёсаў, ці то пекла. Тут вы атрымліваеце вопыт сакавітасці жыцця, яго багацця, і пачуццёвасці, якія неад’емна ўласцівыя ўсяму, што бяжыць: эмоцыям, рэкам, крыві.

• Аргазм праз дыяфрагму – Заслона Парктэт/Вузел Вішну. Тут вы знойдзеце магутнась размаўляць у маўчанні, магутнасць нябачнасці, магутнасць абароны. Тут вы знойдзеце магчымасці для ўваходу ў незвычайныя бакі жыцця класічную чорную дзірку міжзорнай прасторы, якая насамрэч разбурае саму сябе магутнасцю нутранога прыцягнення.

• Аргазм праз спачувальнае сэрца – Тыфарэт/Перакрыжаванне. Мы знаходзім тут магутнасць нябачнасці, магутнасць уваходу ў іншае цела, сэрца і розум. Тут мы атрымліваем вопыт рэальнага Я, як нічога большага чым Эга, дзе пустэча.

• Аргазм праз горла – Вузел Шывы/Даат/ Уваход у “Сусьвет Б” і тунэлі Сэта. Тут мы атрымліваем вопыт шамана, змену формы, магутнасць свядомай трансмутацыі на клеткавым узроўні. Мы дакранаемся і атрымліваем вопыт спалучэння мужчынскага – жаночага/жаночага – мужчынскага існавання, як праяўлення здольнасці нашага цела святла. Тут мы таксама рэалізуем мінулае-цяперашнее-будучае як існаванне Зараз.

• Аргаз праз трэцяе вока – двухпялёсткавая Біна/Хокма ў цэнтры ілба. Тут мы атрымліваем вопыт магутнасці уваходзіць у Час Снабачанняў, пакідаць цела па ўласнаму жаданню. Тут знаходзіцца магутнасць увасаблення, выяўлення і абагульнення нашых нутраных, суб’ектыўных, высока персанальных канцэпцыяў рэчаіснасці. Тут таксама знаходзіцца магутнасць прамовіць “словы нараджэння” Мастэра Храму.

• Аргазм праз карону на галаве – Кетэр/тысячапялёсткавая Чакра Сахасрара – падыміце кундаліні ўверх па спіне, дазвольце свядомаму выйсці праз макушку галавы ў выбухны сусвет, бясконцую зліву зораў. Тут вы атрымаеце вопыт святла і энергіі Зорак як крыніц натхнення і духоўнай падтрымкі, пачатак нашага жыцця і доступ да магутнасці падарожжа ў прасторы і часе, а таксама між зораў.

• Аргазм праз усе поры цела. Тут мы атрымліваем вопыт звязвання кропак ззяючага святла, якія пакрываюць жывую плоць, адчуванне вібрацый надзей тонкага цела, тонкія прамяні святла, гэта дабраслаўленне хораў, што ільюцца праз трансплутонавае вымярэнне. Мы атрымліваем вопыт сусветнага жыцця з віраваннем і пульсаваннем шматкаляровых зораў. Тут мы знаходзім магутнасць выкліку Вялікіх Старажытных, падарожнікаў па-за часам, багоў, якія заўсёды вяртаюцца, яны скручваюць у спіралі мінулае і будучае ў бясконцым зараз.

ТАНТРА ЗЯМЛІ І НЯБЁСАЎ

З рукамі ўзнятымі ў гару, дыхайце ў сонца, месяц і зоры. Дасягайце іх, дазвольце іх струмяню энергіі праходзіць скрозь вас. Зведайце іх дабраслаўленне як працягнуты ў часе пацалунак. Памясціце рукі на зямлю – калі вы ў кватэры, то на падлогу, але ўяўляйце сабе, што на зямлю – дашліце імклівую аргазмічную энергію ў цела зямлі, якое прымае ўсё. Зведайце яе дабраслаўленне – дабраслаўленне ўсеахопнай любові, што ёсць абсалютная адчыненасць сэрца ў спакоі, цішы і міры.

СУТЫКНЕННЕ З ЦЕНЕМ

Як вядома: няма святла без ценю, а значыць мы павінны поўнасцю ўсведамляць, што ёсць схаваны цёмны элемент нашай чалавечай прыроды, які адмаўляецца быць адхіленым. Наш сьвет сёння пакутвае ад усепранікальнай схізмы ў якой мы знаходзім саміх сябе ўсё больш і больш адчужанымі і страціўшымі сувязь з нашымі першаснымі каранямі ў маці-Зямлі. Як вынік – узмацненне дагматаў Хрысціянства і пост-Картэзіянскай этыкі дабрачыннасці, бездакорнасці, і ўвогуле гэта час мэтазгоднай актыўнасці і разумовых структур, дзеля выключэння супрацьлеглых палюсоў узн i кла вострая патрэба ўсталявання раўнавагі гэтаму рыгіднаму падзеленаму на супярэчнасці сусвету. Такім чынам шмат сучасных ведзьмаў і магаў былі вымушаны даследваць начны і іррацыянальны бок свядомага Часу летуценняў з мэтаю інтэграваць гэтыя ішныя існасныя факты свайго быцця. Яны імкнуцца дасягнуць гэтых тэррыторый праз практыку цэрыман i яльных рытуалаў, і ў іх магічным коле адчыніць шлях да іншага вымярэння, якое містычным чынам пераплецена са звычайнай рэчаіснасцю. Шаманічныя традыцыі пакінулі падобныя працэдуры, пакольк i для Кельтаў не было адасаблення ад небачнага “іншасвета”, дзе ўсе рэчы былі звязаныя згодна з сусветнымі законамі адпаведнасці. Цікава тое, што гэтае “цямрэчэ” ў папулярнай міфалогіі стала забабонам страха “Д’ябла”.

Сёння найбольш прасветленыя вядзьмяркі і ведзьмары добра ўсведамляюць, што гэта не больш чым рагаты бог урадлівасці, які быў вядомы пад рознымі імёнамі – Cernunnos , Пан, Дыяніс у старых паганскіх рэлігіях. Гэты вобраз ператварыўся, калі хрысціяне (пры ўсталяванні царквы) вынайшлі яго дзеля таго, каб праектаваць на яго ўсё, што яны лічылі “л i хам”, што несумяшчальна з воляю “Бога”. Гэту зневажыўшую сябе частку тэолагі пазначылі як Люцыфера, як i ёсць мяцежны анёл, хто быў, як гэта не дзіва, тым, хто нясе святло. Ён вельмі падобны ў гэтым на зорку Венеру, чыёй сакральнай міссіяй было несці славу зораў у сэрцы Жанчын (Мужчын). Аккультныя настаўнікі Рудольф Штайнэр і Эдуард Шурэ казалі пра неабходнае супрацоўніцтва абодвух касмічных прынцыпаў – Хрыста і Люцыфера. Яны пав i нны быць ураўнаважаныя, бо адзін без другога вядуць да небяспечнага парушэння балансу. Задача нашых душаў спалучыць абедзьве гэтыя энергіі, калі мы жадаем развіцца да ўзроўню сутнасці розуму і разумення. Асабліва рэлевантная функцыя Люцыферычнага разумення – гэта разбурэнне табу, што сціскае нас і роб i ць выклік нашым закаснелым звычкам па-за імі прадпісанымі межамі.

То ёсць у сапраўдным іканаборскім стыле – заахвочваць да выразу цялесныя інстынкты, якія звычайна ганьбуюцца і пазбаўляюцца свабоды ў сораме і віне – сіндроме сацыяльна прымальных паводзінаў. У старажытнай Грэцыі гэтая глыбокая праўда была дакладна ўсвядомлена: соцыум павінен быў праводзіць бяспечны клапан: гэта была афіцыяльна санкцыянаваная прадуха, дзе ўсе гэтыя імпульсы, якія адмаўляліся, маглі быць накіраваныя ў больш вольныя каналы. Гэта выдатны здаровы сродак, які павінен быць нанова ўведзены ў новую эпоху, пакуль яшчэ ёсць добры момант дзеля таго, каб пасеяць гэтае насенне! Гэты “д’ябла” абвяшчае, і гэта не пашкодзіць нікому: рабі, што адвольніш. Мы спакушаныя праз гэта разумным вужакаю дзеля таго, каб адведаць забаронены плод і спазнаць першапачатковы грэх пажады, такім чынам мы можам дасягнуць адкрыцця любові і ведаў. Хто жахлівы зьвер, які запалохвае нас у нашых самых вар’яцкіх летуценнях, што гэта за монстар, які хаваецца за маскаю цывілізаванасці, паліткарэктнасці і баязлівых ханжаскіх прэтэнзіяў?

Гэта ніхто іншы, як наш цень, які быў на працягу шматлікіх тысячагоддзяў, які задушылі і скавалі, але ж ён тым не менш не згубіў сваю чароўную магутнасць і нярэдка наведвае ўяўленне Жанчыны. Жадаем мы л i чыць яго прысутнасць альбо не, наш цёмны цень працягвае аказваць свой уплыў дзікунскімі ўздзеяннямі, правакуе хаос і паніку – флейта Пана. Яго падаўленне прывяло да з’яўлення бясконцай колькасці разбуральных паводзінаў, доказам якіх могуць быць выбухі калектыўнага вар’яцтва ў выглядзе жорсткіх войнаў і запрыгнечанасці, якая праяўляецца ва ўсіх аналах запісанай гісторыі. Чалавечае быццё заўсёды патрабуе казла адпушчэння, які дазваляе вызваліць аккамуляваную негатыўнасць, боязь, зайздрасць і інш. – пазначаны як “чужы”, які аказваецца адказным за ўсе жахлівыя беды у свеце – Жыды, Чорныя, Камуністы. І самы тыпічны з казлоў адпушчэння, сам лорд Сатана, які персаніфікуе тыя боскія прыродныя інстынктыўныя патрэбы, што знаходзяцца ў сэрцы кожнага і ўсіх нас. У гэтым кантэксце можна было б звярнуцца да шматлікіх прыкладаў з літаратуры па псіхалогіі і эзатэрызму, у тым ліку да працаў Карла Юнга, Стархаўка і Урсулы Ле Гуін, якія даследвалі гэтую цікавую з`яву ў розных формах.

Такім чынам нашаму ценю не патрэбна пагарджаць нібыта ён наш вораг, мы павінны свядома працаваць з ім і імкнуцца інтэграваць гэтыя патэнцыяльна шкодныя сілы ў больш гарманічны баланс. Сустрэцца твар у твар з нашай бояззю і апасля трансфармаваць яго ў найцудоўнейшым алхімічным працэсе ў золата нашага глыбіннага я.

Гэта сапраўдная праца любові, сцаленне расколу – дзеля таго, каб адкрыць прыгажосць рэчаіснасці мы павінны прыняць і пагадзіцца са зьверам у нас.


© Linda Falorio
© Пераклад – fra Ishrak, рэдактура – fra Al-ahd-Absurd, 2006.