Алicтэр Кроўлi
Liber XLIV
IМША ФЕНІКСА

 

Маг з аголенымі грудзьмі стаіць перад алтаром, на якім яго Лязо, Званок, Кадзіла і два Печыва Сьвятла. У Знаке Таго, хто ўваходзіць, ён працягваецца ў накірунку Захада праз алтар і крычыць:

О, Ра, табе маё вітанне!
Ладзьдзю кіруеш ты ў Цемру ў час Зьмяркання.

Ён робіць знак Таго, хто маўчыць, і бярэ Званок і Полымя(свечку) ў свае рукі.

На Ўсходзе Алтара, глядзi, стаю я
І Музыку са Сьветам у руках трымаю!

Ён званіць 11 разоў у Званок 333—55555—333 і палiць Полымя ў Кадзільніцы.

Званю ў званок, палю агонь я
І ў слых кажу таемнае імя.
АБРАХАДАБРА.

Ён званіць 11 разоў у Званок.

Маліцца пачынаю: О, Дзіця,
Імя Тваё сьвятое, не заплямленае !
Ты зараз валадар і Воля твая выканана.
Вось – Хлеб, а вось – Крывя,
Вазьмі мяне апоўначы да Сонца!
Абарані мяне ад Зла і ад Дабра!
Адзіную карону Дзесяці надзень
На галаву маю. АМЕН.

Ён апускае першае Печыва ў Полымя Кадзільніцы.

Я печыва пахучае палю
І адарацыю Імя Твайму я абвяшчаю!

Ён робіць гэтае паводле Кнігi Закону і нанова званіць 11 разоў у Званок. Разам са Спаленьнем ён робіць на сваіх грудзях адпаведны знак.

Вось знак асьвечаны, глядзі,
На акрываўленай грудзі!

Ён прыкладвае другое Печыва да раны.

Аблатка ўжо намокла, я спыніў крывю,
І як святар вышэйшы заклікаю!

Ён есцi другое Печыва.

Ем гэты хлеб. Клянуся я.
Малітваю сябе распальваю.
Грэх, міласэрнасьць – усё Зьніч,
Закон адзін: РАБІ, ШТО АДВОЛЬНІШ.

Ён звоніць 11 разоў у Званок, і крычыць:

АБРАХАДАБРА.
Быў поўны скрухі,
З радасьцю іду,
Каб зьдзейсьніць Волю на Зямлі
Паміж мірскога люду.

Ён зыходзіць.

 


© Пераклад – fra I.Ch.S., рэдактура – fra Aumgn.