[print_link]

ЗОРКА СЯМІ
ПЛАНЕТАРНЫ РЫТУАЛ ВЫГНАННЯ

 

Абсталяванне і схема храма

Рытуал не патрабуе нейкага абсталявання, але для яго патрэбна шмат месца. Месца павінна хапаць для таго, каб хадзіць па лініях унікурсальнай Септаграмы (глядзі малюнак #1) ад кропкі да кропкі ў межах вашага кола.
Калі вы маеце слабую каардынацыю, вам неабходна нанесьці гэтыя кропкі.
Схема храма простая, вы знаходзiцеся ў цэнтры кола тварам на ўсход насупраць кропкі Септаграммы, асацыяванай з Сонцам. (Уладкаванне планет ідзе ў звычайным парадку вакол Септаграмы, аднак сама Септаграма павернута так, каб паказаць сонца на версе для больш простай працы.)

УЛАСНА РЫТУАЛ

I. Кабалістычны крыж (1)

Станьце ў цэнтры вашага кола тварам на ўсход. Пры дапамозе ўказальнага пальца правай рукi рабіце наступнае:

• Дакраніцеся ілба і вібруйце: .

• Дакраніцеся да вашых геніталіяў і вібруйце: .

• Дакраніцеся правага пляча і вібруйце: .

• Дакраніцеся левага пляча і вібруйце: .

• Сцicнiце рукi перад грудзямi i вiбруйце:

II. Сем пячатак

• Рухайцеся да кропкі сонца.

• Падыміце вашы рукі да вачэй і візуалізуйце Септаграму Сонца (2), якая палае на вашым ілбе.

• Штурхніце Септаграму далей, калі вы робіце знак Таго, хто ўваходзіць (3), вібруйце імя: «SHEMESH».

• Вярніцеся ў позу Таго, хто маўчыць (4).

• Пасля павярніцеся і рухайцеся па шляху да кропкі Сатурна (5), паўтарыце ўсё з імем «SHABBATHAI»

• Працягвайце рухацца па шляху з суадносным знакамі і імёнамі (6), пакуль вы зноў не прыйдзеце да кропкі Сонца.

• Калі ўсё зроблена, зрабіце крок назад у цэнтр кола.

III. Семь ахоўнікаў

• Уздыміце свой правы ўказальны палец у кропку Сонца, намалюйце Септаграму закліку Сонца (7) і вібруйце імя Архангела Сонца.

• Павярніцеся па Сонцу да кропкі Венеры, зрабiце Септаграму Выкліку i вібруйце iмя Архангела Венеры.

• Працягвайце па Сонцу для ўсіх патрэбных кропак, пакуль вы не паверніцеся тварам на ўсход у кропке Сонца.

IV. Абвяшчэньне

Цудоўныя зоры навокал стаяць
У пячатках сямі ўтрыманыя.
Па ўсіх баках майго кола гараць
У сямі малюнках паўтораныя.

Магутнасьцей сем і сем дажджоў
Навокал мяне ахоўваюць.
Сем воляй скарыў я сваей
Стрымаў жа справай і словамі.

Калонны ж занялі месца сваё,
Палаюць праз шлях мною пройдзены
Праз Пекла і Неба ён ідзе.
Зважай жа! Зорка Сямі створана.

V. Кабалістычны крыж

Апусціце вашыя рукі і як раней зрабіце Кабалістычны крыж.

VI. Агульныя заўвагі

• Апісанне не ўтрымлівае якіх-небудзь інструкцыяў па візуалізацыі. Гэта поўнасцю прадастаўляецца выправіць самім. Асабіста я ужываю мадыфікаваную паслядоўнасць, якая прынята ў Зорным Рубіне.

• Гэты рытуал складаецца зь некалькіх частак і таму вельмі доўгі. Вялікую колькасць разнастайных паслядоўнасцей выгнання магчыма скарацiць — проста апускайце (пачатковы і канцовы) Кабалістычыя крыжы і выконвайце рэштку рытуалу паміж Аб’яваю і канцовым Кабалістычным крыжом Зорнага Рубіну. Па жаданню «Абрэзаны Рытуал» можна выкарыстоўваць і з МРВП.

Што рабіць далей.

Адзiная парада для тых, хто жадае ўвесці дадзены рытуал у штодзёную практыку — змяняйце пачатковы пункт з дня ў дзень. У гэтым выпадку шлях, па якiм вы ідзеце, будзе Септаграмаю выгнання, якое звязана з планетай канкрэтнага дня тыдня.


(1) Мне больш падабаецца выкарыстоўваць грэцкі Кабалістычны крыж (такі як у Зорным Рубіне), аднак, калі вы адчуваеце што Габрэйская версія (якая апісаная ў МРП) накладваецца лепей, выкарыстоўвайце габрэйскую.

(2) Септаграма Сонца — проста ўнікурсальная Септаграма з сімвалам Сонца ў цэнтры.

(3) Знак Таго, хто ўваходзіць:

(4) Знак Таго, хто маўчыць:

(5) Калі ў рытуале напісана «рухайцеся па шляху», то гэта азначае рух па лініі ўнікурсальнай Септаграмы на зямлі, а не рух вакол кола. Фактычна гэта азначае, што шлях па якім вы ідзеце — гэта Септаграма выгнання Сонца.

(6)

(7) Септаграмы закліку і выгнання прыведзены ў дадатку.


ДАДАТАК №1

Септаграмы Закліку і Выгнання

Размяшчэнне гэтых Септаграм — мая ўласная праца (магчыма цi тут выкарыстанне іншых традыцыйных упарадкаванняў — я не ведаю), таксама як і дыяграма упарадкавання храма (малюнак #1, паўтораны ніжэй для спрашчэння спасылкі).

Парадак планет упарадкаваны для прастаты спасылкі.
Па сутнасці гэты парадак кіруецца некалькімі простымі правіламі:

• Заклік у накірунку «да», Выгнанне — «ад».

• Заклік па Сонцу, Выгнанне — супраць.

Гэтыя два простых правілы створаныя дзеля таго, каб спросціць і зрабіць больш элегантнаю класіфікацыю, ведаць адкуль маляваць Септаграмы закліку альбо выгнання ўздоўж адных і тых жа лініяў (у розных кірунках), і як пазбегнуць двухсэнсоўнасці (якую можна знайсці ў класіфікацыі Пентаграмы Залатога Золагу (GD).


© Пераклад — IСhS, 2005.
© Frater DICE, 2003.