[print_link]
ЗОРКА СЯМІ
ПЛАНЕТАРНЫ РЫТУАЛ ВЫГНАННЯ
Абсталяванне і схема храма
Рытуал не патрабуе нейкага абсталявання, але для яго патрэбна шмат месца. Месца павінна хапаць для таго, каб хадзіць па лініях унікурсальнай Септаграмы (глядзі малюнак #1) ад кропкі да кропкі ў межах вашага кола.
Калі вы маеце слабую каардынацыю, вам неабходна нанесьці гэтыя кропкі.
Схема храма простая, вы знаходзiцеся ў цэнтры кола тварам на ўсход насупраць кропкі Септаграммы, асацыяванай з Сонцам. (Уладкаванне планет ідзе ў звычайным парадку вакол Септаграмы, аднак сама Септаграма павернута так, каб паказаць сонца на версе для больш простай працы.)
УЛАСНА РЫТУАЛ
I. Кабалістычны крыж (1)
Станьце ў цэнтры вашага кола тварам на ўсход. Пры дапамозе ўказальнага пальца правай рукi рабіце наступнае:
• Дакраніцеся ілба і вібруйце: .
• Дакраніцеся да вашых геніталіяў і вібруйце: .
• Дакраніцеся правага пляча і вібруйце: .
• Дакраніцеся левага пляча і вібруйце: .
• Сцicнiце рукi перад грудзямi i вiбруйце:
II. Сем пячатак
• Рухайцеся да кропкі сонца.
• Падыміце вашы рукі да вачэй і візуалізуйце Септаграму Сонца (2), якая палае на вашым ілбе.
• Штурхніце Септаграму далей, калі вы робіце знак Таго, хто ўваходзіць (3), вібруйце імя: “SHEMESH”.
• Вярніцеся ў позу Таго, хто маўчыць (4).
• Пасля павярніцеся і рухайцеся па шляху да кропкі Сатурна (5), паўтарыце ўсё з імем “SHABBATHAI”
• Працягвайце рухацца па шляху з суадносным знакамі і імёнамі (6), пакуль вы зноў не прыйдзеце да кропкі Сонца.
• Калі ўсё зроблена, зрабіце крок назад у цэнтр кола.
III. Семь ахоўнікаў
• Уздыміце свой правы ўказальны палец у кропку Сонца, намалюйце Септаграму закліку Сонца (7) і вібруйце імя Архангела Сонца.
• Павярніцеся па Сонцу да кропкі Венеры, зрабiце Септаграму Выкліку i вібруйце iмя Архангела Венеры.
• Працягвайце па Сонцу для ўсіх патрэбных кропак, пакуль вы не паверніцеся тварам на ўсход у кропке Сонца.
IV. Абвяшчэньне
Цудоўныя зоры навокал стаяць
У пячатках сямі ўтрыманыя.
Па ўсіх баках майго кола гараць
У сямі малюнках паўтораныя.
Магутнасьцей сем і сем дажджоў
Навокал мяне ахоўваюць.
Сем воляй скарыў я сваей
Стрымаў жа справай і словамі.
Калонны ж занялі месца сваё,
Палаюць праз шлях мною пройдзены
Праз Пекла і Неба ён ідзе.
Зважай жа! Зорка Сямі створана.
V. Кабалістычны крыж
Апусціце вашыя рукі і як раней зрабіце Кабалістычны крыж.
VI. Агульныя заўвагі
• Апісанне не ўтрымлівае якіх-небудзь інструкцыяў па візуалізацыі. Гэта поўнасцю прадастаўляецца выправіць самім. Асабіста я ужываю мадыфікаваную паслядоўнасць, якая прынята ў Зорным Рубіне.
• Гэты рытуал складаецца зь некалькіх частак і таму вельмі доўгі. Вялікую колькасць разнастайных паслядоўнасцей выгнання магчыма скарацiць – проста апускайце (пачатковы і канцовы) Кабалістычыя крыжы і выконвайце рэштку рытуалу паміж Аб’яваю і канцовым Кабалістычным крыжом Зорнага Рубіну. Па жаданню “Абрэзаны Рытуал” можна выкарыстоўваць і з МРВП.
Што рабіць далей.
Адзiная парада для тых, хто жадае ўвесці дадзены рытуал у штодзёную практыку – змяняйце пачатковы пункт з дня ў дзень. У гэтым выпадку шлях, па якiм вы ідзеце, будзе Септаграмаю выгнання, якое звязана з планетай канкрэтнага дня тыдня.
(1) Мне больш падабаецца выкарыстоўваць грэцкі Кабалістычны крыж (такі як у Зорным Рубіне), аднак, калі вы адчуваеце што Габрэйская версія (якая апісаная ў МРП) накладваецца лепей, выкарыстоўвайце габрэйскую.
(2) Септаграма Сонца – проста ўнікурсальная Септаграма з сімвалам Сонца ў цэнтры.
(3) Знак Таго, хто ўваходзіць:
(4) Знак Таго, хто маўчыць:
(5) Калі ў рытуале напісана “рухайцеся па шляху”, то гэта азначае рух па лініі ўнікурсальнай Септаграмы на зямлі, а не рух вакол кола. Фактычна гэта азначае, што шлях па якім вы ідзеце – гэта Септаграма выгнання Сонца.
(6)
(7) Септаграмы закліку і выгнання прыведзены ў дадатку.
ДАДАТАК №1
Септаграмы Закліку і Выгнання
Размяшчэнне гэтых Септаграм – мая ўласная праца (магчыма цi тут выкарыстанне іншых традыцыйных упарадкаванняў – я не ведаю), таксама як і дыяграма упарадкавання храма (малюнак #1, паўтораны ніжэй для спрашчэння спасылкі).
Парадак планет упарадкаваны для прастаты спасылкі.
Па сутнасці гэты парадак кіруецца некалькімі простымі правіламі:
• Заклік у накірунку “да”, Выгнанне – “ад”.
• Заклік па Сонцу, Выгнанне – супраць.
Гэтыя два простых правілы створаныя дзеля таго, каб спросціць і зрабіць больш элегантнаю класіфікацыю, ведаць адкуль маляваць Септаграмы закліку альбо выгнання ўздоўж адных і тых жа лініяў (у розных кірунках), і як пазбегнуць двухсэнсоўнасці (якую можна знайсці ў класіфікацыі Пентаграмы Залатога Золагу (GD).
© Пераклад – IСhS, 2005.
© Frater DICE, 2003.